Белорусский Бизнес, bel.biz

    Комментарии 10 Авг 2012 13:06

    Аляксандр Мукавозчык: Холдынг – гэта найперш эканомiка, а не мода

    Буйны ІТ-холдынг быў зарэгістраваны Мінэканомікі ў маі гэтага года. У яго ўвайшлі кампаніі «Сістэмныя тэхналогіі», «Ронд», «Марка», «Марка-Плюс» і «Белсофт-Борлас Груп», якія раней былі аб'яднаныя ў рамках інавацыйнага аб'яднання «СТ Груп».

    Генеральныдырэктархолдынга«СТГруп» АляксандрМукавозчыкрасказаўпарталуBEL.BIZ, чымвыкліканатакаярэарганізацыя, якіявыгадыбудуцьадпрацыўрамкаххолдынга, атаксамападзяліўсясваімідумкамінаконтразвіццябізнэсуусферыІТ.

    – Мяккаяформаінавацыйнагааб'яднаннянапэўнымэтапепачалаабмяжоўвацьімкліваеразвіццёкампаній. Холдынг – гэта, па-першае, больш празрыстая структура. Па-другое, нам неабходна было зрабіць добрую кіруемасць: у холдынгавай структуры ўсе бiзнэс-працэсы праходзяць больш аптымальна і адкрыта. У форме інавацыйнага аб'яднання гэта было складана зрабіць. Ну і нарэшце хацелася палепшыць эфектыўнасць працы ўсіх кампаній. Мы хочам выразна разумець, куды пойдзе кожная кампанія, чым яна будзе займацца. Кіраўніцтва павінна бачыць цэласную карціну, але адначасова даваць максімальную свабоду кампаніям для развіцця.

    Яшчэадзінважнымомант– мызаразшукаемстратэгічнагаінвестара: кабвыходзіцьнановыярынкі, кабатрымацьнетолькіфінансаваннеідадатковаеразвіццёпрацоўныхмесцаўдыінфраструктуры, алеіновыярынкізбыту, новуюкліенцкуюбазуіг. д. Гэтатаксамаадназпрычын, чамумыствараліхолдынг.

    Інвестарамформаінавацыйнагааб'яднаннянепадабаецца?

    – Яны яе слаба разумеюць. Патрэбны больш акрэсленыя формы, якія зразумелыя любому інвестару – і ўсходняму, і заходняму. А такая форма ўзаемадзеяння як холдынг зразумелая для ўсіх.

    – Чаму вырашылі ствараць холдынг менавіта зараз? Памянялася заканадаўства ці проста надышоў час?

    – Безумоўна, калі мы стваралі інавацыйнае аб'яднанне, заканадаўства пра холдынгі не было. У 2009 годзе быў прыняты указ аб некаторых пытаннях стварэння холдынгаў, потым у яго былі ўнесены змены, і сёння з холдынгавымі структурамі стала значна лепш працаваць. Да таго ж нам не было куды цягнуць – трэба выходзіць на знешнія рынкі, шукаць інвестараў, рабіць кіруемыя структуры і аптымізацыю. Таму ўласнікі вырашылі, што прыйшоў час ствараць холдынг.

    – І як прасоўваюцца пошукі інвестара?

    – Мы шмат працуем над гэтым, маюцца цікавыя прапановы, сустракаемся, абмяркоўваем. Але пакуль ніякага канкрэтнага праекту няма – знаходзімся ў стадыі пошуку. Для сябе мы паставілі крайні тэрмін – знайсці стратэгічнага інвестара на працягу двух гадоў. Такім чынам да 2014 года ў нас павінна быць выразнае разуменне, хто гэта будзе. На сёння ўсе кампаніі холдынгу працуюць з прыбыткам і нейкіх істотных праблем, каб вырашаць іх за кошт інвестара, у нас няма.

    – Пра публічнае размяшчэнне акцый не думалі?

    – Наш холдынг не такі вялікі. З нашымі памерамі выходзіць на публічны рынак акцый неэфектыўна, бо гэта не танная рэч. І кампаніі з такімі абаротамі як у нас не будуць добра гандлявацца. Калі б у нас працавала 1 500–2 000 чалавек, то ўжо можна было б думаць і пра IPO.

    Уапошнічасдаволіактыўнапачаліствараццахолдынгі, утымлікуіздзяржаўныхпрадпрыемстваў. Як вы лічыце - гэта эканамічная мэтазгоднасць ці нейкі модны трэнд?

    – У аснове – толькі эканоміка. Бо холдынг можа быць больш эфектыўным за кошт аб'яднання рэсурсаў – чалавечых, матэрыяльных, тэхналагічных і г. д. Гэта не мода, гэта – эканоміка.

    Дзяржаўныяхолдынгітаксамамогуцьбыцьэфектыўнымі?

    – Каліхолдынгузначальваедобрыкіраўнік, точамупавіннабыцьдрэннаяэфектыўнасць? Яна залежыць ад менеджменту, ад таго, хто стаіць у руля. Ёсць шмат прыкладаў, калі пры адным кіраўніку кампанія развівалася выдатна, а пры іншым – станавілася банкрутам.

    Ціможнасказаць, штобізнэсусферыінфармацыйныхтэхналогійунашайкраінеразвіваеццапаспяхова?

     – НашІТ-бізнэспляцеццаўмоцнайсярэдзінцы(цінаватбліжэйдахвосціка) сусветнайІТ-індустрыі. Што ў нас зроблена ў гэтай сферы? У нас няма ні гучных ІТ-кампаній, ні прадуктаў. Мы моцныя сярэднячкі. Але калі параўноўваць ІТ-сферу з нейкай іншай галіной у Беларусі, то тады, сапраўды, яна развіваецца добра.

    ЦіспрыяльныясённяўБеларусіўмовыдлятаго, кабпачынацьновыбізнэсусферыІТ?

    – Умовыўкраіненармальныяўпараўнаннізлюбойіншайсферайэканомікі: ІТ-індустрыямаевельмідобрыяільготыпападатках, унасёсцьмораформпрацы– пачынаючыадІПізаканчваючырэзідэнтаміПВТ. Таму з эканамічнага пункту гледжання ў нас усё пабудавана эфектыўна. Застаецца толькі адна праблема – патрэбны чалавечы патэнцыял. Чым адрозніваецца ІТ-індустрыя ад іншых сфер? Тут зыходнай інвестыцыяй і капіталам з'яўляюцца не грошы, а веды і розум. Калі ты добра вучыўся, калі ты разумны, калі ты мэтанакіраваны і таленавіты, то ўсё ў цябе атрымаецца. Інфармацыйныя тэхналогіі – гэта, як мне падаецца, адна з самы адкрытых індустрый, у яе лёгка ўвайсці і там вельмі лёгка развіцца.

    – Свой бізнэс вы пачыналі ў 1996 годзе. Наколькі цяжка гэта было зрабіць у той час?

    – Тады наогул ніхто нічога не ведаў: разваліўся Савецкі Саюз і мы проста не разумелі, што такое прыватны бізнэс. А сёння ўсё адкрыта і празрыста – ідзі і стварай кампанію. Пачаць бізнэс у нас лёгка, праўда, цяжэй яго весці – складанае заканадаўства, цяжка падаткі лічыць. Але стварыць кампанію і пачаць працаваць – ніякіх праблем. Перайдзіце на спрошчанае падаткаабкладанне і працуйце. Зараз для ініцыятывы, развіцця ўсё ёсць: дзякуючы інтэрнэту можна сядзець у Мінску і працаваць для заказчыка з любой краіны. Раней нават патэлефанаваць у іншую краіну было дорага, а на выставу атрымоўвалася з'ездзіць раз у год. Сёння ж перад намі адкрыты ўсе дарогі.

    – Якімі вы бачыце перспектывы для ІТ-бізнэсу ў Беларусі? Можа калі і ў нас з'явіцца сусветна вядомая кампанія?

    – Усё магчыма. Умовы ёсць, трэба сабраць каманду і прыдумаць або новую тэхналогію, або стварыць нешта на базе ўжо існуючай тэхналогіі. На жаль, якасць ІТ-кадраў у нас сярэдняя. Паглядзіце, хто з беларусаў займае высокія пасады ў буйных сусветных кампаніях. Ёсць хоць адзін прыклад? Ці ёсць віцэ-прэзідэнт Microsoft ці Facebook з Беларусі? На жаль, няма, што і паказвае якасць нашых кадраў. Сярэдніх менеджэраў і праграмістаў хапае, а дзе зоркі? Параўнайце з індусамі – у кожнай вялікай ІТ-кампаніі ў ліку топ-менеджараў прысутнічае выхадзец з Індыі. Бо каб расці ў гэтых карпарацыях, трэба там жыць і працаваць. А беларуская моладзь мала навучаецца ў замежных універсітэтах, выпускнікі нашых ВНУ не заўсёды добра ведаюць англійскую мову, рэдка атрымліваюць прапановы з буйных замежных кампанiй, а калi i атрымліваюць, то не на высокiя пасады i чамусьці не растуць па кар'ернай лесвіцы. Калі мы пачнем бачыць у замежных буйных карпарацыях у складзе кіраўнікоў беларусаў i сустракаць сярод лiдараў сусветнага IT-рынка беларускiя кампанii, можна будзе казаць пра рэальныя перспектывы ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

    Деловые и бизнес новости
      Добавить комментарий

      Календарь бизнес событий
      • выставки
      • презентации

      © Издательство «Дело (Восток+Запад)».

      Все права защищены.

      При использовании материалов активная индексируемая ссылка на www.delo.by обязательна.

      ISSN DELO (online) 1608-1404

      220004, Минск, пр. Победителей, 11

      email: delo@delo.by